Успаміны Валянціны Леві

«У Барысаве ўсе ведаюць, што Таня была вельмі адораная паэтка, вельмі стрыманая і прыгожая жанчына. Я яе ведаю з таго часу, калі ёй было год 25. Мы разам хадзілі на пасяджэнні літаб’яднання, ездзілі ў Мінск на тэлебачанне, выязджалі на агеньчыкі. Яна не пісала вялікіх твораў, але яе кароткія вершы на беларускай мове былі асаблівыя. У іх была кульмінацыйная думка, і парою было досыць аднаго радка, каб зразумець глыбіню яе пачуццяў. Напрыклад, вось як яна прызнаецца ў каханні блізкаму чалавеку: «Я аб табе заплачу і ў труне».

Але здарылася бяда, якая напаткала шматлікіх таленавітых людзей на абшарах СНД. Як на жыццёвым шляху Таццяна раптам прывязалася да спіртнога, невядома. І з­за гэтага рана пайшла ад нас. Калі аднойчы сустрэла яе на Новабарысаўскім рынку, дзе яна падзарабляла, я спытала: «Таня, можа, варта пашукаць дарогу назад?». Яна запярэчыла: «Валянціначка Абрамаўна, ты не ведаеш, якая гэта залежнасць». Калі яна лячылася ў ПНД, я спрабавала закадзіраваць яе за ўласныя грошы, але каб гэта было ананімна. Медсястра адказала, што пацыентка сама не жадае гэтага.

Каб адцягнуць яе ад алкаголю, я прасіла напісаць новыя вершы, але Таццяна запэўніла: «Я ўжо не на той сцежцы». У гэтым і крыецца сіла алкагольнай залежнасці. Шкада жанчыну, але, з іншага боку, такога жыцця, якое было ў Таццяны, я не жадаю нікому».

Валянціна Леві, паэтка

Водгукі

Как жалко ее. Талантливая,

Как жалко ее. Талантливая, красивая ... Как страшно все это...

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.