Успаміны Святланы Герман
«Напачатку 90х Таццяна Зіненка працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў барысаўскай СШ22. Я тады вучылася ў 10м класе. Яна вылучалася сярод іншых людзей сваёй непаўторнасцю, была вельмі прыгожай, каларытнай жанчынай. У яе былі светласаламяныя валасы, якiя часта былi заплеценыя ў дзве касы. Яна апранала кашулі і спадніцы, вышываныя беларускім арнаментам, і насіла чырвоныя пацеркі. Размаўляла заўсёды пабеларуску, ды так мілагучна, як нават не размаўляюць тэледыктары. Яе гаворка – як званочак, як крыніца. Калі яна чытала свае вершы, нават двоечнікі заміралі і не шумелі ў гэтыя хвіліны. Дзякуючы яе намаганням да нас у школу прыязджаў Рыгор Барадулін. Настаўніца імкнулася прыўзнесці беларускую культуру ў школьнае жыццё».
Святлана Герман, карэктар «БН»
Водгукі
17 недели 4 дня назад
3 года 13 недели назад
3 года 16 недели назад
3 года 49 недели назад
6 года 15 недели назад
6 года 23 недели назад
7 года 5 дня назад
7 года 6 недели назад
7 года 12 недели назад
7 года 13 недели назад