Успаміны Людмілы Лапянок

«Калі я вучылася ў 5­м класе СШ­14, у нас працавала выдатная настаўніца – Таццяна Зіненка, якая, у прынцыпе, і навучыла мяне любіць усё беларускае. Яна прыходзіла на працу ў стылізаваным беларускім адзенні, расказвала пра цікавыя старажытныя рэчы, якімі багатая наша Беларусь. Гэта паспрыяла таму, што зараз я з'яўляюся настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Потым я заўсёды сачыла за яе вершамі. Яны былі такімі пранікненнымі, у іх заўсёды прысутнічаў роздум. Хоць і няшмат год яна працавала ў школе, але памяць пра яе жыве са мною да гэтай пары».

Людміла Лапянок, настаўніца УПК ДСШ­24

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.