Ты хацеў мяне знішчыць...
Ты хацеў мяне знішчыць,
І ты знішчыў мяне.
На жыццёвым на днішчы
Цалаваў, як умеў.
Ох, умеў ты, мой любы,
Маё сэрца забіць.
Я хачу тваёй згубы,
Толькі мушу любіць.
Не ратуе ні слова,
Ні зычлівы пагляд.
Маё гора — не нова.
Маё шчасце — не сад.
Ты хацеў мяне знішчыць.
І ты знішчыў мяне.
Я ўжо не на днішчы,
А на небе йшчэ не.
Водгукі
17 недели 4 дня назад
3 года 13 недели назад
3 года 16 недели назад
3 года 49 недели назад
6 года 15 недели назад
6 года 23 недели назад
7 года 5 дня назад
7 года 6 недели назад
7 года 12 недели назад
7 года 13 недели назад