Я пайшла не да бога
Я пайшла не да бога.
Я пайшла да людзей.
Толькі й гэта дарога
Не прынесла надзей.
Мне яшчэ пацяжэла
У нясходнай журбе:
Я ў людзях разглядзела
Тое, што і ў сябе.
Кожны носіць пакуту.
Кожны хоча кахаць.
А на свеце атруту
Трэба піць і ўміраць.
Я пайшла не да бога.
Я пайшла да людзей.
Толькі й гэта дарога
Не прынесла надзей.
Водгукі
даруй ей, божа! у яе было чыстае сэрца...