Прадчуванне

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Якая шчырая мана:
Вы — не адзін, а я — адна.
Чаго ж я ўслед за Вамі крочу,
Як быццам бы на першы злочын?

Ах, не пужайцеся дарма —
Кахання ў нас яшчэ няма.
Ёсць мой капрыз. Ён — недарэчы!
Я дзеля Вас яго адпррэчу.

Яшчэ мне вецер не данёс
Нястрыманыя патокі слёз.
Яшчэ мой позірк нерашучы
Вас абпаліў, ды не замучыў...

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.