Сумнавокая прысутнасць

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

I
Нечаканай такою бядой
Выпадковыя чорныя вочы
Растрывожылі погляд дзявочы
Нечаканай такою бядой.
Ах, навошта вы мне, маладой? —
Гэтак лёгка мяне сурочыць...
Нечаканай такою бядой
Выпадковыя чорныя вочы.
II
А мне на Вас глядзець —
не наглядзецца
і да канца не разгадаць ніяк.
У Вас, напэўна, стомленае сэрца,
Мой неспадзейны чалавек — дзівак.
І хоць яно ніколькі не хварэе,
Але баліць, няхітрае, заўжды.
І толькі гэта сэрца адагрэе
Усе мае былыя халады.
Яго мая не патрывожыць сутнасць:
Маўчаннем за маўчанне я плачу,
А Вашу сумнавокую прысутнасць
Ніколі я забыць не захачу.

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.