Узнёсласць
Пакуль не знікнуў боль з маёй душы,
Я адчуваю, што жыву высока,
Таму што ўся, як ёсць, навідавоку,
Пакуль не знікнуў боль з маёй душы.
Не страшна мне, калі ў начной цішы
Пагляне раптам лёс нядобрым вокам:
Пакуль не знікнуў боль з маёй душы,
Я адчуваю, што жыву высока.
Водгукі
"Пакуль не знікнуў боль з маёй душы,
Я адчуваю, што жыву высока."
Боль - гэта часты стан у паэта.
Але чым вышэй стаіш (у вершы - "жывеш"), тым лягчэй паслізнуцца і падаць... Ты больш балюча... Яшчэ і да таго, што саломку падсцяліць няма каму...