Я прыйшла
Народнай артыстцы БССР Стэфаніі Станюце
I
Захапіцца Вамі — дужа мала.
Палюбіць — звычайна, сапраўды.
Лепшых слоў дасюль не адшукала
Я для Вас за ўсе свае гады.
Толькі на жыццёвых скрыжаваннях,
Прагнучы пяшчоты і цяпла,
Вашым словам верыла дазвання
І на голас Ваш заўжды ішла.
Плакала, смяялася, кахала,
Гасцявала ў шчасця і ў бяды.
Захапіцца Вамі — дужа мала.
Палюбіць — звычайна, сапраўды.
II
Што ж мяне так несуцешна мучыць
І адкуль такое пачуццё?
Хто мяне, калі не Вы, навучыць
Слову найгалоўнаму: жыццё?
...Сто пытанняў, а на іх па праўдзе
Толькі Вам належыць адказаць.
Я прыйшла. Сяджу ў апошнім радзе.
Пачынаю слухаць і маўчаць...
Водгукі
18 недели 5 дня назад
3 года 14 недели назад
3 года 18 недели назад
3 года 50 недели назад
6 года 16 недели назад
6 года 24 недели назад
7 года 1 неделя назад
7 года 7 недели назад
7 года 13 недели назад
7 года 14 недели назад