Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 5 (10 галасоў)
Нізка трыялетаў

                   1.
За гэты час, што я Вас не пабачу,
Пачнецца і закончыцца зіма...
І спадзяванні ўсе мае — дарма
За гэты час, што я Вас не пабачу.
Бо нашу ростань я не перайначу
А верш ужо назваўся: “Вас няма”.
За гэты час, што я вас не пабачу,
Пачнецца і закончыцца зіма...
                   2.
Няхай зіма, а я перазімую
Пад снегам журавінкаю гарачай.
І мы яшчэ сустрэнемся няйначай.
Няхай зіма, я а перазімую.
Ніколі Вы не знойдзеце другую:
Ну, хто па Вас яшчэ вось так заплача? —
Няхай зіма, а я перазімую
Пад снегам журавінкаю гарачай...
		   3.
Ці дачакаюся сустрэчы,
Каб Вам у вочы наглядзецца?
Ці знемагуся ў паняверцы,
Ці дачакаюся сустрэчы?
І засмяюся недарэчы,
Каб не пачуць, як плача сэрца...
Ці дачакаюся сустрэчы,
Каб Вам у вочы наглядзецца?

Водгукі

Глыбока, кранальна, па-жаночаму...

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.