Сыдзіце з воч маіх...
Сыдзіце з воч маіх —
я Вас амаль кахаю
за тое, што мяне
не пакахалі Вы,
а проста ля мяне
прайшлі, нібыта з краю
свайго жыцця,
не ўзняўшы самотнай галавы.
Сыдзіце з воч маіх
рашуча і памяркоўна.
Я адышла б сама, —
ды кроку не ступіць,
бо млеюць мае ногі,
як не мае ўсё роўна,
і я... Але пра гэта
не буду гаварыць.
Водгукі
Толькі жанчына ўмее так моцна кахаць, але мала хто мае талент так пра гэта напісаць.