Парастак надзеі
Калі мяне нішто не супакоіць
І здасца раптам, што ўсё — дарма, —
Я завіруху выклічу на споведзь,
Каб зразумець — не вечная зіма...
Калі мяне ніхто не зразумее
У тлуме дзён. У сховах пачуцця
Я адушкаю парастак надзеі,
Я і тады не разлюблю жыцця!
Водгукі
Добры верш!
"Калі мяне ніхто не зразумее
У тлуме дзён. У сховах пачуцця
Я адушкаю парастак надзеі,
Я і тады не разлюблю жыцця!"
!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!