А я аб родным краі не сумую

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 4.8 (38 галасоў)
А я аб родным краі не сумую, Бо паміж намі не прасцёрся шлях. Я тут жыву, тут п’е ваду жывую Майго юнацтва белапёры птах. А я аб родным краі не гадаю Праз кіламетры стомленай хады, Таму што непазбежна адчуваю Я на яго руках свае гады. Адзеленая лёсам на вяртанне, На долю не ўскладваю папрок. Мой родный край, адным з табой дыханнем Жыве мой першы крык і першы крок.SNEAKERS

Водгукі

Неверагодна!

гэта вельмі прыхожы твор на мой погляд і адзін з маіх любімых

Цудоўны верш! Адзін з лепшых на гэтым сайце.

Мне ён вельмi спадабауся! Цудоуны верш!

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.