Выходзіць, я — не для сустрэч...

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Выходзіць, я — не для сустрэч,
А для расстання?
І трэба мне збірацца прэч
Яшчэ да рання...
І я пайду. Я ўжо амаль
Кранула дзверы.
Няўжо табе зусім не жаль? —
Відаць, не верыш...
На золку певень запяе,
Нібы заплача.
І ўспомніш ты мяне, але
Не перайначыш
Мой адыход, а ў варажбе
Я, ой, слабкая.
Як не адзіная ў цябе...
Лепш — ніякая.

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.