Гэта не настальгія

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Не трэба мне супакойныя сродкі!
Гэта не настальгія,
Калі са мной размаўляюць продкі
Мёртвыя, як жывыя.
І мне таксама ў дваццатым стагоддзі
Сэрца раніць не нова
За тое, каб у маім народзе
Не памірала мова.
Калі ж адчую, што я ўжо канаю, —
Лягу сама ўздоўж лавы.
Мае нашчадкі мяне пазнаюць
Скрозь па лядах крывавых.
Таму што я кожным крокам трапляла
На камяні і зоры.
А век мой родный смяяўся мала,
Стомлены ў непакоры.
І да апошняй рыскі няспынна
Міне мяне калясніца,
Як быццам бы там я была павінна
Першы раз нарадзіцца...

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.