Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)
Гэта хто ва ўладаннях маіх Пахіліў вербалозы? Гэта ты, мой каханы? Нарэшце... Якая нагода! Заадно і заплаціш мне, любы, За вечныя слёзы. Пацалуеш мяне? Хоць разочак Ці колькі не шкода... Я — русалка твая. Я ўтапіла цябе немінуча У бяздонных вірах Прагі горкай, блакатна-зялёнай... О, мой князь малады! Ну якіж ты, аднак, нерашучы... Падыдзі да мяне... Толькі ты майго варты праклёну. Не марудзь, мой жаданы, Ці тваіх я ўжо вуснаў не годна? Ой, ніхто цябе гэтак Не улешчыць і не развяселіць... І дарма, што памрэш з-за мяне ты, О муж мой прыродны: Ну а хто табе йшчэ Так мякусенька ручкі падсцеліць?..Sneakers

Водгукі

* * *

...не ў ракаўцы –
у русалчынай далоньцы –
туга Яе па ўратаваным
прынцы,
сляза Яе,
чый смак –
марскі, салёны...

ты ж, чалавек,
таго не разумееш,
што дар
Яе
душы
нясеш каханай,
і назавеш с в а і м –
што не тваё...

і дар Любові
стане толькі камнем,
бліскучай цацкай,
перлінай у кароне
сярод такіх жа –
мёртвых –
камянёў...

а дар Кахання...
што т а б е
з кахання?
яно як хваля –
знікла і растала...
як вецер,
сонца,
воля...
як Яна...

сціраеш пырскі
успамінаў з твару...
і смак вады
марской
салоніць вусны...

...і статуяй –
каменнаю –
стаіш...

1994 (2007)

© Copyright: Ангелина Добровольская, 2007

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.