Каладзееўская таполя

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Як дзіўна сёлета страчае Зіму о... прамудрая таполя: Яна сваё старое голле Да неба роспачна ўздымае І просіць неба, як ахвяру Прыносіць полымю старая: “Скажы, чаму я йшчэ жывая, а жыць даўно я ўжо не мару?..” О, ты, о мудрая таполя, І я звярталася да неба І ў мяне была патрэба Цягнуцца ўгору, нібы голле. Але, о мудрая таполя, Ёсць іншы сэнс жыцця і сьмерці: Пакуль цябе кахае вецер, А вецер йшчэ кахае воля — Патуль і жыць табе, таполя. Nike LunarEpic Low Flyknit

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.