Мне першы гром зусім не ліхадзей...
Мне першы гром зусім не ліхадзей:
так неба шле зямлі прызнанне-споведзь,
І першы дождж крыніцамі надзей
мяне атуліць і душу спатоліць.
Вясновыя сутонні пакрысе
раздораць мне сустрэчы і растанні,
а лета поўны кошык прынясе
адчайных дзён і новых спадзяванняў.
Я буду восень сцішана прымаць,
зажураная ад мінулым леце,
па першым снезе сцежку пракладаць
і радавацца, што жыву на свеце.
Водгукі
прыгожы верш,мне спадабауся
"зажураная ад мінулым леце," -
аБ мінулым, напэўна?
Добра, каб адміны сайта выправілі выпадковыя абмылкі.