Памяці бабулі

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Я не дайшла да Бога...
я падышла да Храма.
Зязюльчына куванне
пачулася здаля...
О, не кувай, зялюля,
я ведаю таксама:
Няма такога грэху,
якім не грэшна я.
Адну магілу маю,
і то не ў родным краю.
О, не кувай, зязюля,
і лес не шалясці.
Сама сябе я толькі
за гэта пакараю,
Сама сабе і толькі
скажу, куды ісці...

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.