Дазволь паплакаць на тваім плячы...
Дазволь паплакаць на тваім плячы.
І супакойна не ўшчувай за гэта,
Бо найцяжэй за ўсё любіць паэта
І развітанню кланяцца ў начы.
Нібы знямелі нашы галасы,
Каб мы сустрэчы новай не прасілі.
І то не слёзы вочы абрасілі,
А прыгаршчы бурштынавай расы.
Водгукі
17 недели 4 дня назад
3 года 13 недели назад
3 года 16 недели назад
3 года 49 недели назад
6 года 15 недели назад
6 года 23 недели назад
7 года 5 дня назад
7 года 6 недели назад
7 года 12 недели назад
7 года 13 недели назад