Зазімны парк
Я доўга блукала па парку
без пэўнай прычыны.
Мо думала нешта
і думкам сваім наўздагон
Выпешчвала ў сэрцы
яшчэ дарагія ўспаміны
І раптам заўважыла
Зграйку няхітрых варон...
Над зернем застыглым
яны шчыравалі, трымцелі,
Нібыта разлушчвалі восень —
і рады няма.
І ў роспачы я
гайданула старыя арэлі!
“Зіма” — прарыпелі,
“зіма” — прарыпелі,
“зіма”.
Водгукі
выдатна!