А вы прасілі не кахаць

Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 4.2 (24 галасоў)

Я Вас не кахаю.
Я думаць пра Вас не сціхаю.
Журбу неабдымную
Чэрпаю зорным каўшом.
Плаціце нясквапна
Майму неспазнанаму маю:
Няхай за мяне ён
Адплача раптоўным дажджом.
А я засмяюся
Услед перуноваму рэху
І з ветрам па свеце
Пачну беспрытульна блукаць.
І будзе Вас вечна
Гукаць маё сэрца-няўцеха:
“Я Вас не кахаю!
Я Вас... не павінна кахаць..”

Водгукі

Збалелыя пачуцці непрынятай любові. Моцна!

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.