Ваша адзнака: Нет Сярэдняя: 4.3 (18 галасоў)
Узгадаю, як маці спявае “Оренбургский пуховый платок”... Я была тады вельмі ж малая — Мне б цяпер той пяшчоты глыток... А тады ўжо і я падпявала, І казалі ўсе людзі табе: — У цябе неблагая малая... Дык чаму ж я сягоння ў журбе? Ды таму, што адна засталася, Як без лодкі на моры вясло... Толькі сэрца забыць не змагло — Гэтай песні душа аддалася. І адрынуць цябе не магла я, Бо ніколі забыць не змагла… Для цябе я ўсё тая ж малая, Што любоў да цябе зберагла…Sneakers

Водгукі

Памяцi Мамы

I.

Як многа можа просты гук:
Жыцця апошняе імгненне.
Рук развітальнае даткненне
І няўлоўны сэрца стук…
Ужо ледзь выразная ўсмешка –
У прадонне кінутая сцежка…
І не стрымаць,
І не суцешыць…

Адно – апошняе “даруй” –
Бы на рукі душу – бяру.

Ды не па сцежцы –
Па жыцці –
Мне з гэтай памяццю
Ісці…

© Copyright: Ангелина Добровольская, 2007

Памяцi Мамы

«И рех: кто даст ми криле,
Яко голубине?»

(Псалом 54)

Хто дасць мне крылы –
Празрыстыя, як павуцінка,
Поўныя ветру,
Нябачныя воку людскому?...
…Тае у небе
Празрыстая хмарка-пушынка,
Тае у сэрцы
Калючая злая ільдзінка…
Вось Ты і стала часцінкай
Улоння зямнога…

Неба сінечаю
Вочы збалелыя кліча.
Прагна і дарма
Яны суцяшэння шукалі.
Усё адыходзіць.
Згараюць і свечкі, і знічкі…
Толькі Любові нязгаснае сонца
Палае.
Усё адыходзіць.
Згараюць і свечкі, і знічкі…
Божай Любові
Нязгаснае Сонца
Палае.

Божа, навошта
Так прагнем жаночага шчасця?
З болю, пакутаў і мукаў
Наш вэлюм вясельны сатканы.
У добрыя, чыстыя,
Тонкія матчыны рукі –
Тварам упасці б –
Зямлёй мая Маці забрана…
У светлыя, поўныя ласкаю
Матчыны рукі
Мне не прыпасці –
Зямлёй мая Маці забрана.

…Дрэвы маўчалі –
Застылі ў глыбокім маленні…
Спіць пад крыжамі
Нябачны пакінуты горад.
Божа, даруй, што малю Цябе
Аб ачышчэнні –
І вызваленні ад смерці –
Жывых і памёрлых.
Божа, даруй, што малю Цябе –
Аб вызваленні нас –
Ад грахоў і ад смерці,
Жывых і памёрлых…

© Copyright: Ангелина Добровольская, 2007

Любоў да маці дае сілы жыць. Цяжка хаваць бацькоў. Але цяжка і бацькам перажыць сваіх дзяцей...

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.