Ох, як цяжка траве...
Ох, як цяжка траве
ад зямлі адрастаць —
Гэтак цяжка і мне
Вас цяпер забываць.
Не прасіце ж мяне
Вы аб гэтым дарма,
Бо так цяжка траве,
як прыходзіць зіма.
І захочаш цяпла —
і ня знойдзеш нідзе…
Нібы я не жыла, не цвіла для людзей.
І хадзілі па мне, і касілі мяне.
Ох, як цяжка траве,
ох, як цяжка траве.
Водгукі
...Сэрца адкрытае –
як трава:
топчуць яе,
ды яна –
ЖЫВАЯ:
ці пад нагою,
ці пад касою –
плача, сплывае
чыстай расою…
Ды ацаляе травы
зямля...
Моцнымі будзьма,
зёлка мая!...
© Copyright: Ангелина Добровольская, 2008