А нам з табой не выпадае...
“А нам з табой не выпадае
разам,
Каханы мой, ты сам пакінь
мяне.
Не палічу я гэта за абразу —
Я па табе заплачу і ў труне,
Не пазбягай апошняе прынукі:
Пакінь мяне на строме
пачуцця”, —
Кажу табе і прасціраю рукі,
Як безнадзейна хворы да
жыцця.
Водгукі
"Кажу табе і прасціраю рукі,
Як безнадзейна хворы да
жыцця."
Па-мойму, ключавое слова тут — "безнадзейна".
Калі чалавек САМ губляе надзею і не спрабуе шукаць яе — яму супраць волі ніхто не можа дапамагчы. Толькі цуд — калі чалавек верыць у яго...
Шкада, што многія паэты, якім дадзены дар ад Бога, не адчуваюць БОЖАГА поклічу...
І разменьваюць, як спяваў Ул. Высоцкі, "мільён мяняюць па рублю..."