Калі табе няма куды ісці...
Калі табе няма куды ісці,
Калі табе няма куды вяртацца,
Спыніся на паўкроку ў жыцці —
Хто сябра твой і хто твае дарадцы?
О! Ты — адзін? Тады жыві, як Бог.
Як быццам бы ён жыў на гэтым свеце.
Чаму ж тады нікога не збярог,
А сам сябе пры гэтым абяссмерціў?..
Водгукі
Вельмі прыгожа
вельмі падабаецца, такое непаўторнае
Кранае да слез.
А як сама аўтарка адказала на гэтае пытанне?
Ці для яе яно было рытарычным?
Мудра. За што цэняць паэтаў - за свой непаўторны погляд на свет!