О, Гэты свет...
О, гэты свет! Пусты як човен.
А як паплыў — дык і плыві.
Але калі каханнем повен, —
Абнараві, абнараві.
О гэты свет цябе задушыць
І не прабачыць тых пакут.
Бо тут жывуць такія душы,
Што ўжо даўно жывуць ня тут.
А ты спыніся і падумай:
Кахаць табе ці паміраць
Ці разжывацца торбай-сумай
І — жабраваць, і жабраваць.
О, колькі нас, бяздомный сірых
Павыйдзе хутка на панэль
І будуць помніць нас мундзіры
І так спатрэбіцца шынэль.
У гэтай велічнай краіне
Казармаў хопіць на ўсіх.
А той, хто гэты свет пакіне, —
Не напалохае жывых.
О, Гэты свет!
Водгукі
17 недели 4 дня назад
3 года 13 недели назад
3 года 16 недели назад
3 года 49 недели назад
6 года 15 недели назад
6 года 23 недели назад
7 года 5 дня назад
7 года 6 недели назад
7 года 12 недели назад
7 года 13 недели назад