Жыццяпіс

Зіненка Таццяна Васільеўна (4 сакавіка 1960 – 1 лютага 2011) - беларуска, наша зямлячка. Філолаг паводле адукацыі.

Пасля вучобы ў Зачысценскай школе і Беларускім педагагічным інстытуце працавала выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў роднай вёсцы і школах горада Барысава.

Пісаць пачала ў сярэдзіне 70-х гадоў. У маладосці атрымала вядомасць як аўтар таленавітых лірычных вершаў. Друкавалася ў “Камуністычнай працы” і многіх рэспубліканскіх газетах і часопісах. Першыя вершы таленавітай паэткі – пра сваіх землякоў (у тым ліку пра касманаўта Уладзіміра Кавалёнка).

Theme by univerko.ru, support by cytatnik.ru.